20 лютага да вучняў 6 «Е» класа з пазнавальна-забаўляльным мерапрыемствам «Беларускі нацыянальны касцюм» завіталі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя Леніна. Падчас мерапрыемства шасцікласнікі шмат новага даведаліся пра мужчынскі і жаночы беларускі нацыянальны касцюм, самі з пазлаў складалі нацыянальныя касцюмы, прыказкі, адказвалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з прызначэннем і выкарыстаннем прылад. Мерапрыемства было вельмі цікавае і карыснае!